Да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам у Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб адбылася гадзіна разваг “Кніга супраць наркотыкаў” для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. На прыкладзе літаратурных герояў аповесцяў Я.Хвалея “Прынцэса тусоўкі”, Г.Чыж-Літаш “Споведзь” дзеці змаглі дакрануцца да болі расчаравання, калі разумееш, што залежнасць забрала тваё здароўе, сяброў, становішча, але ты нічога не атрымаў. Таксама яны атрымалі пісьмо-споведзь ад пісьменніка М.Булгакава, які сам стаў ахвярай наркатычнай залежнасці. Падчас абмеркавання дзеці прыйшлі да высновы, што лепш прысвяціць свой час фізічнай актыўнасці, развіццю інтэлектуальных здольнасцяў, чым сумнеўным радасцям ужывання наркотыкаў, у тым ліку алкаголя і нікаціну.
Гадзіна разваг “Кніга супраць наркотыкаў”
09.03.2026
Мы в соцсетях & RSS