Чарговае пасяджэнне клуба “Беразавічок” прайшло ў Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб. Літаратурнае падарожжа “Хто такія Бульбобы?” было прысвечана 95-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Паўла Місько. Дзеці адправіліся ў захапляльнае падарожжа па старонках аповесцей “Эрпіды на планеце Зямля” і “Прыгоды Бульбобаў”, падчас якіх яны даведаліся шмат цікавага аб псіхалогіі сабак, дазналіся з якой мэтай прыбылі на планету Зямля электронныя робаты-паліглоты ізаляванага дзеяння, і, нарэшце, знайшлі адказ на пытанне, хто ж такія Бульбобы на самой справе.
Чарговае пасяджэнне клуба “Беразавічок”
09.03.2026
Мы в соцсетях & RSS