У Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэкі – клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прайшла беларускамоўная пятніца – прысвячэнне беларускім жанчынам – носьбітам духоўнасці, інтэлігентнасці, народнай культуры да Дня жанчыны - 8 сакавіка. Бібліятэка ў гэты дзень ператварылася ў эпіцэнтр творчай энергіі, адкрываючы сваю залу для дзіўнай экспазіцыі, закліканай апець жаночую прыгажосць і талент. Адным з першых падарункаў да надыходзячага свята стала выстава твораў сучасных беларускіх пісьменнікаў пад назвай “Жаночы дзень у бібліятэцы”, лепшыя сучасныя любоўныя раманы спалучаюць глыбокія эмоцыі, дынамічныя сюжэты і яркіх герояў. Гэтыя раманы ахопліваюць шырокі спектр эмоцый - ад далікатных пачуццяў да разбуральнай страсці, прапаноўваючы чытачу пагрузіцца ў свет, дзе каханне з'яўляецца галоўнай сілай. Прашла акцыя “Кніга – сяброўка” па дастаўцы кніг адзінокім сталым жанчынам аграгарадка Брадзец. Кожная сустрэча ператварылася ў захапляльны літаратурны агляд, напоўнена шчырымі эмоцыямі, радаснымі ўспамінамі і добрымі пажаданнямі. Таксама да Дня жанчын і да Года беларускай жанчыны ў бібліятэцы прашла рэкламная акцыя “Жанчына – сінонім творчасці”, мастар – клас вясковай умельцы Кніга А.Л. “Прыгажосць сваімі рукамі”. Шчыра захапляліся яе творчым падыходам, бо для рукадзельніц важна прызнанне іх майстэрства і ўпартай працы!
Эпіцэнтр творчай энергіі
06.03.2026
Мы в соцсетях & RSS