Пятніца-прысвячэнне беларускім жанчынам “Жаночы дзень у бібліятэцы”, прысвечаная Міжнароднаму дню жанчын, вітала чытачоў Багушэвіцкай СІБК. У межах акцыі “Жанчынам да твару чытанне” прайшла трыбуна чытацкай шчырасці "Рэспект беларускай кнізе" для наведвальніц бібліятэкі. Наша актыўная чытачка Рыта Яфрэменка распавяла пра свайго любімага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча і яго знакавы раман “Каласы пад сярпом тваім”, заснаваны на рэальных падзеях нашай гісторыі, які мае адсылкі да маёнтка Багушэвічы. Другая прыхільніца чытання Алена Кукуруза прапанавала прысутным новы зборнік аповесцей пісьменніцы, члена саюза пісьменнікаў Беларусі, Валянціны Кадзетавай "Ад любві не паміраюць".
Працягнулася літаратурная пятніца прэзентацыяй выставы-агляда "Жаночы лёс за кніжным пераплётам". Лепшыя творы сусветнай і беларускай літаратуры, галоўнымі гераінямі якіх з’яўляюцца жанчыны, былі прапанаваны ўдзельніцам мерапрыемства. Вялікую цікавасць выклікалі не толькі новыя творы, але і прыгожа аформленыя новыя выданні з серыі “Лепшая міравая класіка”.
Жаночы дзень у бібліятэцы
06.03.2026
Мы в соцсетях & RSS