У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё!» і літаратурнай пятніцы “Жаночы дзень у бібліятэцы” ў Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” з вучнямі старэйшых класаў адбылася прэзентацыя рэйтынг-выставы “Жаночы почырк у беларускай літаратуры” з прадстаўленнем твораў беларускіх пісьменніц – членаў СПБ: Г. Карлссан, Л. Кебіч, А. Кісель, А. Кузняцовай, А. Хвашчэўскай, В. Кадзетава, Н. Канстанцінавай, К. Бахаравай.
Праведзенае мерапрыемства дапамагло наведвальнікам бібліятэкі больш дасканала арыентавацца ў разнастайнасці беларускай літаратуры, пазнаёміцца з новымі, а таксама раней знаёмымі аўтарамі і творамі, даведацца і знайсці нешта новае і выбраць кнігу на свой густ.
Мы в соцсетях & RSS