Чытацкая акцыя-пачын

27.02.2026

      У апошнюю беларускамоўную агіт-пятніцу лютага “Беларусам нельга звацца, калі роднай мовы цурацца!” у Ушанскай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” на працягу дня праводзілася чытацкая акцыя-пачын “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”. Наведвальнікам бібліятэкі і школьнікам было прапанавана размаўляць на роднай мове. З вучнямі старэйшых і сярэдніх класаў была праведзена гадзіна роднай мовы “Чытаем па-беларуску разам!”. У час мерапрыемства дзеці азнаёміліся з творамі беларускай літаратуры, прадстаўленай іх увазе, і выбралі ўрыўкі з іх, пасля чаго зачыталі некалькі твораў услых. А яшчэ школьнікі паўдзельнічалі ў конкурсе “Перакладчыкі”.

     У гэты ж дзень для дарослых наведвальнікаў бібліятэкі так сама адбылося мерапрыемства. Ім быў адрасаваны літаратурны мацыён “Жыццёвыя і творчыя вёрсты пісьменніка-юбіляра” прыўрочаны да 105-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа. Для чытачоў была праведзена прэзентацыя “Знакавая кніга пісьменніка-юбіляра” (паводле “Палескай хронікі”) і акно рэкламы “Кніга-юбіляр” (да 60-годдзя рамана “Подых навальніцы”). У дадатак ім была прадстаўлена імідж-рэклама “Беларуская літаратура жаночага роду”: творчы ўнёсак жанчыны-пісьменніцы Галіны Пярун (да Года беларускай жанчыны).

поделиться в: