21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Брадзецкай сельскай інтаграванай бібліятэкай - клуб праведзена ў мясцовай школе віктарына “Рускай мове дай разгрузку размаўляй па-беларуску!”.
У ходзе віктарыны хлопчыкі і дзяўчынкі разгадвалі крыжаванкі, тлумачылі значэнне слоў, гулялі ў перакладчыкаў. Мерапрыемства пакінула вельмі добрыя ўражанні. Дзеці яшчэ раз пераканаліся,якая прыгожая і мілагучная родная мова.
Мы в соцсетях & RSS