У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё!» і агульна-бібліятэчнай агіт-пятніцы “Беларусам нельга звацца, калі роднай мовы цурацца!” ў Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” з вучнямі 5 класа адбылася інтэлектуальная гульня «Таямніцы роднай мовы».
На пачатку сустрэчы адбылося знаёмства і размеркаванне па камандах: каманда “Зубры” і каманда “Волаты”.
Вучні з захапленнем адказвалі на пытанні, паўтарылі словы і выразы на беларускай мове, адгадвалі крыжаванкі і загадкі, знаёміліся з цікавымі фактамі і традыцыямі, народнымі прыказкамі і прымаўкамі.
Да мерапрыемства былі падрыхтаваны наглядная дапаможнікі: ілюстраваная папка-раскладушка “Мова продкаў і нашчадкаў”, карткі і пазлы для каманд з заданнямі, аформлена ілюстраваная выстава “Родная мова”.
Мы в соцсетях & RSS