Агульнабібліятэчная агіт-пятніца “Беларусам нельга звацца, калі роднай мовы цурацца!" парадавала наведвальнікаў ГУК ”Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” чытацкай акцыяй ”Прачытаў беларускую кнігу сам - раю іншаму”. Чытачы з задавальненнем дзяліліся сваімі любімымі аўтарамі. Безумоўнымі фаварытамі з’яўлялася творы беларускай класікі: ”Новая зямля” Я.Коласа, ”Каласы пад сярпом тваім”, ”Чорны замак Альшанскі” У.Караткевіча, ”Людзі на балоце” І.Мележа, ”Альпійская балада” В.Быкава,”Трывожнае шчасця” І.Шамякіна. Супрацоўнікі аддела абслугоўвання інфармацыі раілі чытаць сучасную беларускую літаратуру, каб быць у курсе апошніх падзей , разумець чым жыве краіна , людзі.
Агіт-пятніца “Беларусам нельга звацца, калі роднай мовы цурацца!"
27.02.2026
Мы в соцсетях & RSS