Падчас агульнабібліятэчнай агіт-пятніцы

27.02.2026

Падчас агульнабібліятэчнай агіт-пятніцы “Беларусам нельга звацца, калі роднай мовы цурацца!”, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, у Багушэвіцкай сельскай бібліятэкай-клуб прайшла чытацкая акцыя-пачын "Прачытаў беларускую кнігу сам – раю іншаму" сярод дарослых чытачоў бібліятэкі. Выхавацельніца дзіцячага садка Корык Вольга Пятроўна прапанавала прачытаць раманы Вольгі Маслюковай, а яе калеге Собаль Наталлі Аляксандраўне больш даспадобы творчасць маладой беларускай пісьменніцы Аксаны Хвашчэўскай.
Працяганулася  агульнабібліятэчная агіт-пятніца пазнавальнай гульней "Трапнае слова" для школьнікаў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Удзельнікі мерапрыемтсва даведаліся пра паходжанне слоў нашай мовы, выявілі розніцу паміж лексічным сэнсам некаторых аднолькавых слоў беларускай і рускай мовы, паўдзельнічалі ў конкурсе на веданне прымавак, паказалі сваё ўменне валодаць беларускімі прыказкамі.
Напрыканцы агіт-пятніцы “Беларусам нельга звацца, калі роднай мовы цурацца!” прайшла чытацкая акцыя-пачын "Чытаем беларускае! Чытаем па-беларуску!" сярод школьнікаў. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з новымі выданнямі аб беларускай мове і культуры, а таксама мастацкай літаратурай, і кожны выбраў цікавую кніжку на беларускай мове для чытання.

поделиться в: