Незвычайна сёння ў ДУК «Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка» для ўдзельнікаў сумеснага праекта ТЦСАН і бібліятэкі «Чудесный мир книги» прайшла гадзіна роднай мовы “Вежлівыя словы беларускай мовы”.
Шмат ветлівых слоў есць у беларускай мове. На кожную жыццевую сітуацыю, на кожны выпадак існуюць свае словы ветлівасці. Людзі даўно заўважылі, што гэтыя словы не простыя, а чароўныя.
Удзельнікі мерапрыемства ўспаміналі гэтыя словы на рускай мове, перакладалі і слухалі, як яны прыгожа гучаць на беларускай мове. З задавальненнем маладыя людзі прынялі ўдзел у паэтычнай гульне «Слоунік ветлівых слоу», у конкурсе «Знауцы этыкету» і у абмеркаванні прыказак. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі праглядзелі відэа “Вывучаем родную мову”. Да мерапрыемства аформлена кніжная выстава « Родная мова – жыцця аснова».
Гадзіна роднай мовы
27.02.2026
Мы в соцсетях & RSS