Дзень казкі

25.02.2026

Да 240-годдзя з дня нараджэння Вільгельма Карла Грыма, які адзначаўся 24 лютага, супрацоўнікі Багушэвіцкай СІБК правялі ў мясцовым дзіцячым садку дзень казкі “Чараўнікі з краіны маленства”. Маленькія ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з біяграфіяй братоў Грым, самымі вядомымі нямецкімі казкамі, якія былі занатаваны імі, дазналіся, чаму народная казка – сапраўднае люстэрка, якое паказвае час, калі гэтая казка запісана і асаблівасці жыцця народа, які стварыў гэтую казку, і даведаліся, чаму так шмат агульных сюжэтаў у казках розных народаў. Падчас музычнага конкурса дзеці адгадвалі, па матывах якіх казак братоў Грым былі створаны песенькі з кінастужак і мультфільмаў. Таксама яны даведаліся, якія класічныя музычныя творы былі напісаны па матывах гэтых казак і паслухалі Вальс кветак з балета П.І.Чайкоўскага "Спячая прыгажуня".  Потым яны згулялі ў актыўную гульню “Воўк і казляняты”, пасля чаго надышоў час віктарыны па казках братоў Грым. Напрыканцы дня казкі дзеці разам спелі песеньку сяброў з мультфільма “Брэменскія музыкі”.

поделиться в: