Да Дня памяцi воiнаў-інтэрнацыяналістаў (15.02) і Дня абаронцаў Айчыны i Узброеных сiл РБ (23.02) супрацоўнікі Багушэвіцкай СІБК правялі ў мясцовай школе гадзіну гонару “Служу сваёй краіне!” для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра жыццевы і баявы шлях нашых славутых землякоў: генерал-маёра Каваленка Кірыла Аляксеевіча, які нарадзіўся у Багушэвічах, і воіна-інтэрнацыяналіста Карканіцы Сяргея Іванавіча, ураджэнца в.Асмолаўка. Таксама падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя кніжных серый “Гісторыя для школьнікаў” і “На варце Айчыны”, якія ў даступнай і сціслай форме падаюць інфармацыю аб беларускіх героях ВАВ і баявых дзеяннях на тэрыторыі нашай краіны.
Гадзіна гонару “Служу сваёй краіне!”
24.02.2026
Мы в соцсетях & RSS