21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта дата была ўстаноўлена ЮНЕСКА ў 1999 годзе з мэтай захавання і развіцця моўнай разнастайнасці і шматмоўя. Родная мова – гэта частка нашага культурнага і духоўнага багацця, яна фарміруе нашу самасвядомасць і адрознівае нас ад іншых народаў.
У рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў чытальнай зале ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” да ўвагі наведвальнікаў бібліятэкі і чытачоў быў прапанаваны прагляд беларускіх часопісаў і газет.
У гэты дзень ды і ў іншыя дні супрацоўнікі бібліятэкі заклікаюць усіх ахвотна выкарыстоўваць родную мову, чытаць літаратуру на беларускай мове і падтрымліваць беларускую культуру.
Няхай кожны дзень будзе для нас днём роднай мовы!
Міжнародны дзень роднай мовы
21.02.2026
Мы в соцсетях & RSS