20 лютага у рамках акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё!” і да Міжнароднага дня роднай мовы (21.02.) у Ушанскай сельскай інтэграванай бібліятэкі ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” з удзельнікамі літаратурна-пазнавальнага клуба “Кнігавічок” была праведзена літаратурная гульня “Родныя словы”. Дзеці выконвалі розныя заданні, такія як: “Разгадай загадкі-жарты”, “Збярыце прыказкі”, “Парад шарад”, “Заблытунчык”, “Перакладчыкі”, “Разгадай метаграмы”. Так сама дзецям было прапанавана назваць беларускія святы розных перыядаў года і ўзгадаць беларускія народныя песні. У час мерапрыемства школьнікі азнаёміліся з літаратурнымі зборнікамі твораў знакамітых пісьменнікаў, такімі як “Мая зямля, мая калыска”, “Мастацкае слова ў паэзіі”, “І сэрцам, і думамі”, “Родныя вобразы” Я. Коласа, “Роднае слова” Я. Купалы і інш.. Асабліва спадабалася дзецям гульня-рэклама “Далучыся да роднага” з прэзентацыяй зборнікаў “Родныя словы” і “Сэрцам роднага слова краніся” у саправаджэнні салодкага пачастунка ад фабрыкі “Камунарка” з лінейкай цукерак “Родныя словы”. Дзеці пісалі на лісточках прыгожыя беларускія словы і дапаўнялі імі кружок з цукерак, якімі пасля пачаставаліся.
Літаратурная гульня “Родныя словы”
20.02.2026
Мы в соцсетях & RSS