Падчас агульнараённай пятніцы “Каб любіць вёску – прачытайце Мележа”, прысвечанай 105-годдзю народнага пісьменніка Беларусі, у Багушэвіцкай СІБК прайшла інфарміна "5 цікавых фактаў біяграфіі" для наведвальнікаў бібліятэкі. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся пра незвычайныя захапленні будучага пісьменніка ў дзяцінстве, выдатныя мастацкія здольнасці, яго зносіны з іншымі пісьменнікам, а таксама пра тое, што ягоным сямейным ангелам-захавальнікам была цёшча. Працягнулася ліатаратурная пятніца бліц-апытаннем “Мой любімы твор І.Мележа”. Найбольшая колькасць галасоў была аддана раману “Людзі на балоце”.
Бліц-апытаннем “Мой любімы твор І.Мележа”
20.02.2026
Мы в соцсетях & RSS