У межах імідж-акцыі “Ад кнігі – да жыцця”

20.02.2026

У межах імідж-акцыі “Ад кнігі – да жыцця” у Багушэвіцкай СІБК прайшла трыбуна гонару "Дзе нарадзілася – там і прыгадзілася" для наведвальнікаў бібліятэкі. Хэдлайнерам мерапрыемства стала былая настаўніца рускай мовы і літаратуры Багушэвіцкай СШ Валянціна Міхайлаўна Мацкевіч, якую добрым словам узгадваюць шматлікія пакаленні выпускнікоў. Яна стала ідэальным прыкладам Беларускай жанчыны, якая сваім сціплым жыццем паціху змяняе свет вакол сябе да лепшага. Ураджэнка вескі Высокая Гара, якая сама скончыла Багушэвіцкую СШ, пасля заканчэння Дзяржаўнага педагагічнага інстытута ў Мінску, вярнулася на сваю малую радзіму і ўсе працоўнае жыцце правяла ў роднай школе. Са сваім мужам, былым воінам-інтэрнацыяналістам, Сяргеем Рыгоравічам Мацкевічам, ураджэнцам Багушэвіч, яны выхавалі двух сыноў, якія мывуць у Беразіно, але амаль кожныя выхадныя наведваюць з унукамі бацькоўскую хату. Валянціна Міхайлаўна – заўзятая аматарка паэзіі, крыніцай яе натхнення з’яўляецца прыгажосць роднага краю, падарожжы па якому неабходны ёй, як паветра. Усе жыцце яна не расстаецца з кнігай: у маладосці на яе светапогляд паўплывалі раманы Івана мележа, зараз яна актыўна сочыць за творчасцю беларускіх пісьменніц, сярод якіх ёй асабліва падабаюцца творы Вольгі Маслюковай і Галіны Пярун.

поделиться в: