У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё!» ў Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК «Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка» праведзена імідж-акцыя «Ад кнігі да жыцця».
Да мерапрыемства была арганізавана выстава беларускай літаратуры «Будзь у трэндзе – чытай!», з прадстаўленнем твораў народных пісьменнікаў Беларусі (Я.Брыль, В.Быкаў, К.Крапіва, М.Лынькоў, А.Макаёнак, І.Навуменка, М.Чаргінец, І.Чыгрынаў); асобнае месца займалі творы пісьменнікаў-юбіляраў І. Мележа і І. Шамякіна. На выставе таксама прадстаўлены творы беларускіх пісьменніц Г.Карлссан, Л.Кебіч, А.Кісель, А.Кузняцовай, А.Хвашчэўскай, В.Кадзетава, Н.Канстанцінавай.
Праведзенае мерапрыемства дапамагло наведвальнікам больш дасканала арыентавацца ў разнастайнасці роднай літаратуры, пазнаёміцца з новымі, а таксама раней знаёмымі аўтарамі і творамі, даведацца і знайсці нешта новае і выбраць кнігу на свой густ.
Мы в соцсетях & RSS