У рамках рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, свае” у Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэцы-клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” праходзіць агульнараённая беларускамоўная пятніца “Каб любіць вёску – прачытайце Мележа”( да 105-годдзя народнага пісьменніка Беларусі). Для наведвальнікаў установы прадстаўлена кніжная выстава “Жыццё пісьменніка – жыццё народа” з інфармінай “10 цікавых фактаў біяграфіі”. Таксама прашла рэклама “Кніга – юбіляр пісьменніка – юбіляра” да 60-годдзя рамана “Подых навальніцы”- гэта другая кніга "Палескай хронікі", якая апавядае пра драматычны пералом у жыцці вёскі Курані ў пачатку 1930-х гадоў. Раман апісвае калектывізацыю, раскулачванне, барацьбу ідэалогіі і складаныя лёсы герояў, спалучаючы асабістую драму Васіля Дзятла і Ганны з маштабнымі гістарычнымі пераменамі. Кніга дэталёва паказвае працэс калектывізацыі, здрады, даносы і змены ў вёсцы, ахопліваючы шырэйшыя сацыяльныя пытанні, чым першая частка "Людзі на балоце". «Подых навальніцы » — гэта глыбокі псіхалагічны і гістарычны раман пра пераломны момант у гісторыі Беларусі, які, нягледзячы на цяжар апісваных падзей, застаецца выдатным літаратурным творам.
У рамках рэспубліканскай акцыі
20.02.2026
Мы в соцсетях & RSS