У рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, свае” чарговая пятніца была прымеркавана да 105-годдзя народнага пісьменніка Беларусі І.Мележа з літаратурна-краязнаўчым акцэнтам “Каб любіць веску – прачытайце Мележа”. У Паплаўскай сельскай інтэграванай бібліятэцы ГУК “Бярэзінская цэнтральная раенная бібліятэка” для наведвальнікаў ўстановы адбылася прэзентацыя кніг І.Мележа, прадстаўлена цікавая інфармацыя “5 цікавых фактаў біяграфіі Мележа”.
Арганічным дапаўненнем да літаратурнай інфармацыі аб творчасці юбіляра стала завочнае падарожжа “Ад вескі - да аграгарадка” з прэзентацыяй аднайменнай насценнай фотаэкспазіцыі і летапісу вёскі (да20-годдзя атрымання в. Паплавы статуса аграгарадка).
Мы в соцсетях & RSS