У рамках дэкады «Афганістан у лёсах нашых землякоў» 19 лютага ў Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” сумесна з ДУА «Пагосцкая сярэдняя школа» з вучнямі малодшых і сярэдніх класаў прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна “Афганістан – наша памяць і боль”, прысвечаная Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Вялася размова аб судзьбах салдат, прайшоўшых вайну ў Афганістане, пра тое, як важна зберагчы памяць пра іх мужнасць і гераізм.
Да ўвагі прысутных прэзентавана фота-выстава “Яны прайшлі дарогамі Афганістана”, дзе прадстаўлена інфармацыя пра нашых землякоў – удзельнікаў вайны ў Афганістане.
У рамках дэкады «Афганістан у лёсах нашых землякоў»
19.02.2026
Мы в соцсетях & RSS