Гадзіна дабрыні “Неўміручыя каштоўнасці Агніі Барто”

17.02.2026

17 лютага да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнай дзіцячай паэтэсы Агніі Барто бібліятэкар Багушэвіцкай бібліятэкі-клуба наведала дзіцячы садок і адрасавала яго выхаванцам гадзіну дабрыні “Неўміручыя каштоўнасці Агніі Барто”. Дзеці пазнаёміліся з цудоўнымі вершамі, якія сталі першымі для шматлікіх пакаленняў дзетак. Маленькія ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся, што такія простыя і зразумелыя і быццам “народныя” паэтычныя радкі аб мячыку, мядзведзяняці, коніку і іншых цацках, напісала Агнія Львоўна Барто. У сціслай форме гэтыя зусім кароценькія творы знаёмяць хлопчыкаў і дзяўчынак з такімі пачуццямі, як спачуванне, клопат аб блізкіх, прыманне таго, што ўжо адбылося, і маўклівыя цацкі становяцца для дзетак першымі настаўнікамі і сябрамі.

поделиться в: