18 лютага ў рамках Тыдня, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэкай сумесна з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Новікавай Надзеяй Сяргееўнай з вучнямі 6-7 класаў праведзена гадзіна паэзіі «Гучы, родная мова!». Вучні з задавальненнем чыталі вершы беларускіх паэтаў пра родную мову, слухалі музычныя кампазіцыі і лепшыя паэтычныя творы беларускіх майстроў слова, напаўняючы сэрца пяшчотаю, ласкавасцю, замілаванасцю.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Гучы, родная мова!», зроблены агляд прапанаванай літаратуры і рэкамендавана вучням часцей наведваць бібліятэку і чытаць кнігі на роднай мове.
Дадзенае мерапрыемства дазволіла далучыць вучняў да духоўных скарбаў народа і абудзіць цікавасць і павагу да роднай мовы.
Гадзіна паэзіі «Гучы, родная мова!»
18.02.2026
Мы в соцсетях & RSS