Міжведамасная прафілактычная акцыя “Пасябруй з законам!” прайшла для школьнікаў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту Багушэвіцкай СШ пад агульным дэвізам “Ведаеш правы – ведай і абавязкі” ў партнёрстве культработнікаў, школы і раённай маладзёжнай арганізацыі. Лідар грамадскага аб’яднання “БРСМ” Бярэзінскага раённага камітэта засярэдзіла ўвагу школьнікаў на ролі галоўнай сусветнай праваахоўчай арганізацыі – ААН (членам якой з’яўляецца Беларусь) і Канстытуцыі нашай краіны. Нагадала аб бяспецы, якую можна сустрэць у сетцы Інтэрнет, аб наступствах злоўжывання алкагольнымі напоямі і наркатычнымі сродкамі, якія вядуць да парушэння асноў правапарядку. Супрацоўнікі Багушэвіцкай бібліятэкі-клуба прапанавалі школьнікам літаратурна-прававую віктарыну “Правы літаратурных герояў”. Пытанні віктарыны дазволілі вучням на прыкладзе літаратурных твораў пазнаеміцца з артыкуламі дзеючага Крымінальнага Кодэксу РБ, па якім пакаранне за злачынствы можа наступаць для непаўналетніх з 14 гадоў. У дзіцячых казках адлюстраваны прыклады парушэнняў галоўных правоў (авалодання маёмасцю, недатыкальнасці асобы, свабоды перамяшчэння і інш…). Спасылка на правы літаратурных герояў дазволіла даходліва і ілюстравана данесці юным асноўныя палажэнні Дэкларацыі правоў чалавека і праваахоўчых дакументаў РБ.
Пасябруй з законам!
17.02.2026
Мы в соцсетях & RSS