У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё»

13.02.2026

У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё» ў Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прайшла літаратурная пятніца “Метраном памяці” (да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў).
З вучнямі сярэдніх і старэйшых класаў праведзена акцыя-прысвячэнне “Пісьменнік з афганскай біяграфіяй” .
Мерапрыемства было прысвечана народнаму пісьменніку Беларусі, сцэнарысту, палітыку, заслужанаму дзеячу культуры Рэспублікі Беларусь Чаргінцу Мікалаю Іванавічу, аўтару твораў аб вайне ў Аўганістане, творцу вострасюжэтных дэтэктываў. Удзельнікі мерапрыемства паглядзелі відэаматэрыял аб жыцці і творчасці пісьменніка. Таксама да ўвагі прысутных была рэкламавана выстава і зроблены агляд твораў пісьменніка.
Вучням 8 класа была прапанавана літаратурная гадзіна “Сюжэт падказала жыццё”. Вучні пазнаёміліся з творчасцю народнага пісьменніка Беларусі Чаргінца Мікалая Іванавіча, які на сваім лёсе адчуў подых аўганскіх падзей. Асабліва актуальна гучала на пярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў рэклама рамана “Сыны”, аб трагічных і гераічных судзьбах салдат, прайшоўшых вайну ў Аўганістане. Дапаўненнем да літаратурнай інфармацыі прэзентавана краязнаўчая даведка “Яны прайшлі дарогамі Аўганістана”, паводле аднайменнага выдання Бярэзінскай раённай бібліятэкі, дзе прадстаўлена інфармацыя пра нашых землякоў – удзельнікаў вайны ў Аўганістане.

поделиться в: