“Метраном памяці: кніжны погляд”

13.02.2026

Беларускамоўная літаратурная пятніца рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” для наведвальнікаў дзіцяча-юнацкага сектара ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” насіла ваенна-патрыятычны характар пад агульным лейтматывам “Метраном памяці: кніжны погляд”. Былі прапанаваны літаратурна-мастацкія выданні: апавяданні Анатоля Міцяева “Пісьмо з фронту” серыі “Аб вайне - дзецям”, творы вядомых беларускіх пісьменнікаў, якія ў гады вайны былі дзецьмі “Я памятаю ўсё…” (серыя “Бібліятэка часопіса “Вясёлка”), кніга Віктара Кудлачова “Вайна вачыма дзіцяці”, аповед беларускіх дзяцей пра дні вайны “Ніколі не забудзем”. Гэтыя выданні атрымалі асабліваю запатрабаванасць у святле каляндарнай даты лютага – Дзень юнага героя-антыфашыста.

поделиться в: