Падчас літаратурнай пятніцы “Метраном памяці”, прысвечанай да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, у Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб СІБК прайшла акцыя-прысвячэнне "Пісьменнік з афганскай біяграфіяй". Трыбуна цікавай інфармацыі пазнаёміла чытачоў з незвычайнымі хітраспляценнямі лёсу народнага пісьменніка Беларусі, самага запатрабаванага сярод беларускіх аўтараў — Мікалая Чаргінца. які з’яўляецца на сенняшні дзень адным з самых актыўна пішучых і запатрабаваных беларускіх аўтараў. Падчас прэзентацыі рамана “А ён не вярнуўся з бою” наведвальнікі бібліятэкі даведаліся аб тым, што гэты сюжэт падказала жыцце: аўтар не па чутках апісаў падзеі афганскага канфлікту, а сам знаходзіўся ў Афганістане ў савецкім ваенным канцінгенце. Вяскоўцы не прамінулі пазнаёміцца з біяграфіяй, воінаў-інтэрнацыяналістаў Сяргея Карканіцы, (ураджэнца в.Асмолаўка) і Сяргея Мацкевіча (ураджэнца в Багушэвічы).
Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
13.02.2026
Мы в соцсетях & RSS