Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэцы – клуб ДУК "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка" прайшла акцыя - прысвячэнне "Пісьменнік з афганскай біяграфіяй" паводле рамана Мікалая Чаргінца “Сыны”, якая была дапоўнена краяўзнаўчымі матэрыяламі краязнаўчага зборніка выдавецтва Бярэзінскай ЦБ “Яны прайшлі дарогамі Афганістана”. Дзе прадстаўлены звесткі пра бярэзінскіх хлопцаў — удзельнікаў афганскай вайны. Асаблівую цікаўнасць ў наведвальнікаў Брадзецкай установы культуры выклікалі факты афганскай біяграфіі ўраджэнца вёскі Крапіўня Гарошкі Яўгена Віктаравіча. Удалае спалучэнне літатурнага і краязнаўчага акцэнтаў літаратурнай пятніцы - прысвячэння воінам-інтэрнацыяналістаў забяспечыла яркае адлюстраванне праз людскія лёсы маштабаў трагедыі далёкай афганскай вайны на чужой зямлі.
У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё» ў Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прайшла літаратурная пятніца “Метраном памяці” да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. З вучнямі сярэдніх і старэйшых класаў праведзена акцыя-прысвячэнне “Пісьменнік з афганскай біяграфіяй” у гонар народнага пісьменніка Беларусі, сцэнарыста, палітыка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Чаргінца Мікалая Іванавіча, аўтара твораў аб вайне ў Афганістане. Удзельнікі мерапрыемства паглядзелі відэаматэрыял аб жыцці і творчасці пісьменніка, азнаёміліся з выставай і аглядам твораў. Вучням 8 класа была прапанавана літаратурная гадзіна “Сюжэт падказала жыццё” паводле рамана афіцэра, удзельніка ваенных падзей, пісьменніка М. Чаргінца “Сыны” аб трагічных і гераічных лёсах беларускіх воінаў-інтэрнацыяналістаў ў Афганістане. Дапаўненнем да літаратурнай інфармацыі прэзентавана краязнаўчая даведка “Яны прайшлі дарогамі Афганістана” па матэрыялах аднайменнага выдання Бярэзінскай раённай бібліятэкі, дзе прадстаўлена інфармацыя пра нашых землякоў – удзельнікаў вайны ў Афганістане.
Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
13.02.2026
Мы в соцсетях & RSS