Выстава “Народны – значыць лепшы”

13.02.2026

У рамках беларускамоўнай літаратурнай пятніцы “Кніга з жыццём пераклікаецца” для наведвальнікаў аддзела абслугоўвання ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” была прадстаўлена выстава “Народны – значыць лепшы” з прадстаўленнем твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа. Ёсць у беларускай літаратуры асобы, якія ва ўсе часы прыцягваюць да сябе ўвагу і даследчыкаў, і чытачоў. На іх творах вучацца пачынаючыя літаратары, іх жыццё служыць матэрыялам для мастацкіх твораў і навуковых прац. Іван Паўлавіч Мележ, лаўрэат шматлікіх літаратурных і дзяржаўных прэмій, аўтар раманаў, аповесцей і апавяданняў, п'ес, сцэнарыяў да тэлеспектакляў, кінасцэнарыяў. Пісьменнік валодаў усімі каштоўнымі якасцямі, уласцівымі сапраўднаму мастаку слова - цудоўным веданнем жыцця, людзей і мовы свайго народа. У гэтым годзе адзначаецца 105-годдзе з дня нараджэння Івана Мележа, пісьменніка — грамадзяніна, для якога літаратура стала найгалоўным прызначэннем і сэнсам жыцця.

поделиться в: