Акцыя-прысвячэнне ”Кніга з жыццем пераклікаецца” з афганскай прапіскай

13.02.2026

У рамках рэспубліканскай акцыі "Кожная пятніца - роднае, сваё!" у Паплаўскай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК “Бярэзінская цэнтральная раенная бібліятэка” прайшла літаратурная акцыя-прысвячэнне ”Кніга з афганскай прапіскай”, прымеркаваная да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Акцэнт быў зроблены на творчасць народнага пісьменніка Беларусі, грамадскага дзеяча, афіцэра Мікалая Чаргінца, якому давялося прайсці нялёгкімі шляхамі Афганскай вайны. Наведвальнікам бібліятэкі была прадскаўлена прэзентацыя “Кніга – манумент балючай памяці” паводле яго рамана “Сыны”, маркіраванага рэкламнай даведкай  “Кніга – хранограф памяці”. Арганічным дапаўненнем да літаратурнай інфармацыі стала выданне Бярэзінскай ЦБ “Яны прайшлі дарогамі Афганістана”, дзе прадстаўлены лёсы нашых землякоў з афганскай біяграфіяй, сярод іх - жыхар аг. Паплавы Дзярновіч В А.

поделиться в: