Рэквіем-акцыя “Вайна ў лёсах дзяцей”

11.02.2026

Да Дня памяці юнага героя-антыфашыста, які адзначаецца 8 лютага, у Багушэвіцкай СІБК прайшла рэквіем-акцыя “Вайна ў лёсах дзяцей” для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Дзеці ўзгадалі імёны піянераў-герояў, якія побач з дарослымі змагаліся з фашысцкай навалай: Надзі Багданавай, Марата Казея, Валодзі Шчарбацэвіча, Ліды Вашкевіч, Валі Зенкінай, Зіны Партновай. Дзецям былі прэзентаваны шматлікія кнігі пра пакуты дзяцей падчас Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх кніга Янкі Маўра “Завошта”, з якой яны даведаліся, што лёс нашага земляка, Мішы Хацько, быў пакладзены ў аснову апавядання “На рацэ Бярэзіне”, якое ўпершыню было надрукавана ў часопісе “Бярозка” у 1947годзе. У весцы Якшыцы, дзе ён нарадзіўся і жыў, у 1952г. юнаму герою быў ўзведзены помнік.

поделиться в: