Пасяджэнне экалагічнага клуба "Беразавічок"

10.02.2026

У Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб да Дня водна-балотных угоддзяў і да  70-годдзя  з дня нараджэння У.Ягоўдзіка прайшло чарговае пасяджэнне экалагічнага клуба "Беразавічок". Падчас бібліяквілта "100 адценнеў балот і азер Беларусі" дзецям былі прапанаваны цікавыя факты аб беларускіх  азёрах , балотах, крыніцах,маляўнічыя фотаальбомы і пазнавальныя кніжкі аб гэтых багаццях нашай краіны.Дастойнае месца сярод іх занялі кнігі "Вочы зямлі", "Крылатая душа" Уладзіміра Ягоўдзіка, які напісаў шмат цікавых твораў для дзяцей аб прыродзе.Таксама дзеці прачыталі свае любімыя вершы аб харастве беларускіх азёр і пазнаёміліся з мясцовымі тапанімамі, сярод якіх ёсць і назвы балотаў і багністых урочышчаў.

поделиться в: