Літаратурная пятніца “Кніга з жыццем пераклікаецца”

09.02.2026

Літаратурная пятніца “Кніга з жыццем пераклікаецца” у Багушэвіцкай СІБК працягнулася літаратурнай гасцеўняй “Гісторыка-культурная каштоўнасць з патэльні на старонках літаратурных твораў” для мясцовай інтылігенцыі. Немагчыма адмаўляць, што матэрыяльная культура, у тым ліку і кулінарныя традыцыі, пакідаюць свой адбітак і у іншых галінах культуры, асабліва літаратуры. Таму падчас мерапрыемства нашы наведвальніцы дазналіся шмат цікавага аб паходжанні кулінарнага сімвала беларускага народа – дранікаў, ўзгадалі мастацкія творы нашай літаратуры, у якіх яны з’яўляліся (“Міколка-паравоз” М.Лынькова, “Сотнікаў” В.Быкава, “Пакуль маладыя” І.Мележа і інш.) і нават творы замежных аўтараў, у якіх ідзе размова аб стрыечных братах нашых дранікаў – бульбяных ладках, альбо блінцах, якія носяць назву “рагмунк” (“На заходнім фронце без зменаў” Э.-М.Рэмарка, «Эміль з Лённебергі” А.Ліндгрэн). А таксама гучалі цудоўныя вершы Р.Барадуліна, Н.Гілевіча, П.Панчанка, Я.Карлюка аб гэтым смачным цудзе. А на дэсерт нашым госцям было прапанавана бульбянае печыва пад песню “Дранікі” гр.”Песняры”.

поделиться в: