Літаратурная пятніца “Кніга з жыццем пераклікаецца”

06.02.2026

Літаратурная пятніца “Кніга з жыццем пераклікаецца” у Багушэвіцкай сельскай інтаграванай бібліятэцы-клубе пачалася з прэзентацыі рэйтынг-выставы “Народны – значыць лепшы”. Сярод твораў народных пісьменнікаў Беларусі, прапанаваных наведвальнікам, былі прадстаўлены знакавыя раманы і аповесці, кнігі-юбіляры, цікавыя факты з жыцця літаратараў. З гонарам жыхары аг.Багушэвічы ўсведамлялі той факт, што ў экранізацыі аповесці народнага пісьменніка В.Быкава “Знак бяды”, якая пабачыла свет 30 гадоў таму, галоўную ролю выканаў наш зямляк – народны артыст Беларусі Валянцін Белахвосцік.
Да Года беларускай жанчыны падчас літаратурнай пятніцы была прымеркавана імідж-кампанія “Беларуская літаратура жаночага роду” па рэкламе творчасці беларускіх пісьменніц заслужанай папулярнасці і дэбютантак у літаратуры.
Вялікую цікавасць выклікалі дэтэктывы Ксеніі Бахаравай, творы для падлеткаў і іх бацькоў Ганны Чыж-Літаш, жаночыя раманы Вольгі Маслюковай і Наталлі Батраковай. Даспадобы чытачам прыйшліся творы нашай зямлячкі Галіны Пярун.
Падчас імправізаванай выставы-рэспект "Пастаў на паліцу сваю любімую кнігу беларускага пісьменніка" багушэвіцкія кнігалюбы рознага ўзросту паказалі сваю зацікаўленасць не толькі творамі сучасных пісьменнікаў, але і класікаў беларускай літаратуры. Шасцікласнік Багушэвікай СШ Антон Яфрэменка паведаміў, што яму вельмі спадабалася аповесць Янкі Маўра "Палескія рабінзоны".Былая настаўніца Аленя Мікалаеўна Пяткевіч прызналася, што ёй вельмі падабаецца аповесць Івана Шамякіна "Сатанінскі тур".
Працягнулася літаратурная пятніца акцыяй-сюрпрызам "Спатканне ўсляпую". Нашым наведвальнікам былі прапанаваны новыя кнігі беларускіх аўтараў. Актыўнай чытачцы Рыце Яфрэменка, якая дабавіла на палічку выставы-рэспекта "Пастаў на паліцу сваю любімую кнігу беларусскага пісьменніка" выдатны раман свайго любімага аўтара Ўладзіміра Караткевіча "Чорны замак Альшанскі", дастаўся дэтэктыў "Горкі цукар" Ксеніі Бахаравай

поделиться в: