У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё» ў Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прайшла літаратурная пятніца “Кніга з жыццём пераклікаецца”. На працягу дня ў бібліятэцы было праведзена шэраг мерапрыемстваў:
- з вучнямі пачатковых класаў адбылася імправізаваная выстава-рэспект “Пастаў на паліцу любімую кнігу свайго беларускага пісьменніка”;
- вучням сярэдняга і старэйшага ўзросту была прэзентавана рэйтынг-выстава “Народны – значыць лепшы” з прадстаўленнем твораў народных пісьменнікаў Беларусі (Я.Брыль, В.Быкаў, К.Крапіва, М.Лынькоў, А.Макаёнак, І. Мележ, І.Навуменка, М.Чаргінец, І.Чыгрынаў, І.Шамякін);
- для шырокага кола чытачоў у бібліятэцы была аформлена літаратурная вітрына “Літаратурны дэбют”, на якой была прадстаўлена літаратура маладых беларускіх аўтараў, а таксама новыя кнігі ўжо вядомых беларускіх пісьменнікаў;
- праведзена імідж-кампанія “Беларуская літаратура жаночага роду”: творчы ўнёсак жанчын-пісьменніц да Года беларускай жанчыны. Да ўвагі прасутных былі рэкламаваны творы Г. Карлссан, Л. Кебіч, А. Кісель, А. Кузняцовай, А. Хвашчэўскай, В. Кадзетава, Н. Канстанцінавай.
Праведзеныя мерапрыемствы дапамаглі наведвальнікам больш дасканала арыентавацца ў разнастайнасці роднай літаратуры, пазнаёміцца з новымі, а таксама раней знаёмымі аўтарамі і творамі, даведацца і знайсці нешта новае і выбраць кнігу на свой густ.
Мы в соцсетях & RSS