У Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэцы – клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” у беларускамоўную літаратурную пятніцу для чытачоў быў прапанаваны шэраг выстаў. Рэйтынг-выстава “Народны – значыць лепшы” прадставіла творы народных пісьменнікаў Беларусі, сярод якіх юбіляры года І.Шамякін, І.Мележ і К.Крапіва. Рэкламная вітрына “Будзь у трэндзе – чытай!” суправаджалася акцыяй – сюрпрызам “Спатканне ўсляпую”. Пад заклічам “Не судзіце кнігу па вокладцы” чытачы атрымлівалі не толькі цікавую кнігу, але і сціплы падарунак з беларускай сімволікай. Ажыўлена прайшла імправізаваная акцыя-рэспект “Пастаў на паліцу любімую кнігу свайго беларускага пісьменніка”. У рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” і Года беларускай жанчыны для работнікаў бухгалтэрыі ААТ "Брадзец" бібліятэкар правяла рэкламную акцыю “Беларуская літаратура жаночага роду” з прэзентацыяй кніг Галіны Пярун - члена Саюза пісьменнікаў Беларусі. Раманы таленавітай пісьменніцы пра жанчын і для жанчын - не "бульварнае чытво", а своеасаблівая энцыклапедыя жыцця, дзякуючы якой людзі вучацца разумець сябе, усведамляць свае памылкі і дараваць. Беларускамоўная літаратурная пятніца падарыла брадзецкім дашкольнікам цікавую сустрэчу з “Беларускай чытанкай”, дзе шмат цікавых, павучальных казак.
Рэйтынг-выстава “Народны – значыць лепшы”
06.02.2026
Мы в соцсетях & RSS