У Паплаўскай сельскай інтэграванай бібліятэцы – ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” у беларускамоўную літаратурную пятніцу “Кніга з жыццем пераклікаецца” рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае сваё!” для чытачоў было прапанавана шэраг мерапрыемстваў па прапагпндзе беларускай літаратуры. Літаратурна-інфармацыйны цэнтр бібліятэкі”Зорныя постаці беларускай літаратуры” парадаваў чытачоў цікафымі рубрыкамі “Залаты фонд бкларускіх класікаў”, “Літаратурны юбілей”, “Пісьменніцкая эліта”.
Прыхільнікі беларускай прозы змаглі паўдзельнічаць у імправізаванай акцыі “Пастаў на полку любімую кнігу свайго беларускага пісьменніка” і атрымаць ад бібліятэкара цукерку.
Сюрпрызам для наведвальнікаў стала агіт-акцыя “Не судзіце кнігу па вокладцы”, пад час якой сустрэча з беларускай кнігай праходзіла ўсляпую, бо кнігі былі абгорнуты так, што ні назва, ні аўтар не былі бачныя.
Актуальна ў Год Беларускай жанчыны прайшла рэклама паліцы “Беларуская літаратура жаночага роду”дзе прадстаўлены кнігі Галіны Пярун члена Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яе раманы пра жанчын і для жанчын - гэта зусім не "бульварнае чытво", яны нагадваюць своеасаблівую энцыклапедыю жыцця, дзякуючы якой людзі вучацца разумець сябе, усведамляць свае памылкі і дараваць.
Малодшым школьнікам Паплаўскай школы была адрасавана “Беларуская чытанка” з мноствам казак, вершаў і апавяданняў беларускіх пісьменнікаў
Беларускамоўная літаратурная пятніца “Кніга з жыццем пераклікаецца”
06.02.2026
Мы в соцсетях & RSS