Трыбуна метадыста

05.02.2026

На вытворчай нарадзе бібліятэчных работнікаў раёна была прадстаўлена трыбуна метадыста “Забеспячэнне правядзення беларускамоўных літаратурных пятніц у бібліятэках раёна”. Прааналізаваны ўдзел кожнай сельскайбібліятэкі і абслугоўваючых структур ЦБ у студзеньскай пятнічнайакцыі-прысвячэнні “ Каб не мялець душой - будзем чытаць Шамякіна да 105-гаддзя пісьменніка. У кансультацыі быў зроблены акцэнт на арганізацыйна-творчыя складнікі тэматычнага плана па рэалізацыі рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца - роднае, сваё!” у лютым: 6.02- літаратурная пятніца “Кніга жыццём пераклікаецца” па папулярызацыі ўзорнай айчыннайлітаратуры з акцэнтам на народных пісьменнікаў Беларусі; 13.02- літаратурная пятніца “ Метраном памяці” да Дня воінаў-інтэрнацыяналістаў закцыяй-прысвячэннем пісьменніку з афганскай біяграфіяй М.Чаргінцу і яго раману “Сыны”; 20.02- агульнараённая літаратурная пятніца “Каб любіць вёску- перачытайце Мележа” да105-гаддзя пісьменніка з праекцыяй “Адкніг і- да жыцця”з серыяй трыбун гонару “Вёскуна горад не прамянялі” з рэкламай карэнных жыхароў бярэзінскіх вёсак; 27.02- агітпятніца “Беларусам нельга звацца, калі роднай мовы цурацца” з цыклам заключных мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы “Прыгарніся да роднага слова” з чытацкімі акцыямі-пачынамі “Прачытаў беларускую кнігу сам - раю іншаму”.

поделиться в: