Дыялагавая пляцоўка

02.02.2026

Дыялагавая пляцоўка
30 студзеня падчас прафілактычнай акцыі сярод непаўналетніх “Пасябруй з законам!” у Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб адбылася дыялагавая пляцоўка “Кіберзлачыннасць: як не трапіць у сетку?” для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Падчас мерпрыемства дзеці абмеркавалі, чаму трэба быць асабліва пільнымі пры любых дзеяннях у сетцы Інтэрнет, выказалі свае думкі аб тым, як можа паўплываць на далейшае жыцце “лічбавы след”, які заўседы фарміруецца у сацсетках. А яшчэ яны даведаліся аб самых новых схемах кібер-злачынстваў, аб тым, як падлеткі становяцца удзельнікамі такіх крымінальных схем, нават не жадаючы таго, і паразважалі аб тым, як не толькі не стаць ахвярай падобных злачынстваў, але і папярэдзіць іх у тычанні да іншых.

поделиться в: