Месячнік “Каб не мялець душой, будзем чытаць Шамякіна” да 105-годдзя класіка беларускай літаратуры працягваецца ў Багушэвіцкай бібліятэцы-клубе правядзеннем трыбуны цікавай інфармацыі “Знакавы твор І.Шамякіна” для жыхароў аграгарадка. Падчас беларускамоўнай літаратурнай пятніцы “Кожная пятніца – роднае, сваё!”, асноўнай мэтай якой стала папулярызацыя твораў народнага пісьменніка і павышэнне цікавасці да яго творчасці, наведвальнікі дазналіся аб найбольш цікавых фактах з яго жыцця. Нечаканым стаў той факт, што ураджэнец вескі Багушэвічы, народны артыст Валянцін Белахвосцік, выканаў адну з галоўных роляў у радыёпастаноўцы “Сэрца на далоні”, а ўраджэнец Беразіно, заслужаны артыст БССР, Барысёнак Барыс Васільевіч адыграў ролю Хадановіча ў кінафільме «Хлеб пахне порахам» па аповесці «Эшалон у Нямеччыну.
“Каб не мялець душой, будзем чытаць Шамякіна”
31.01.2026
Мы в соцсетях & RSS