У Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэцы зноў праходзіць беларускамоўная пятніца.

31.01.2026

У Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэцы зноў праходзіць беларускамоўная пятніца. Прома-акцыя ”Чытаем па- беларуску” стала ужо традыцыйнай. Каб скласці рэйтынг кніг беларускіх аўтараў супрацоўнікі бібліятэкі правялі анкетавання “Ваша любімая беларуская кніга”. У спіс лепшых увашлі творы В. Караткевіча ” Каласы пад сярпом тваім”, В. Быкава “Альпійская балада”, І. Меліжа “Людзі на балоце”, І. Шамякіна “Трывожнае шчасце”. Няхай кожная пятніца стане днём сапраўднай любові да сваёй культуры. Чытайце беларускае, чытайце сваё!

поделиться в: