З нагоды 250-годдзя Гофмана

28.01.2026

З нагоды 250-годдзя Гофмана З нагоды 250-годдзя з дня нараджэння нямецкага пісьменніка Э.Т.Гофмана супрацоўнікі Багушэвіцкай бібліятэкі-клуб правялі ў мясцовым дзіцячым садку літаратурна-музычную праграму “Казка, якая стала сімвалам Каляд”. Вучоная Мышына з бібліятэкі, якая вельмі любіць смач… Ой, не! цікавыя кніжкі, паведаміла дзецям, як філасофская казка “Шчаўкунчык і мышыны кароль” пераўтварылася ў цудоўны балет П.І.Чайкоўскага, які ўжо больш за 130 год напярэдадні зімовых святаў ставяць на танцавальных сцэнах самых знакамітых тэатраў свету. Дзеці даведаліся пра чароўную краіну Канфіцюрбург і з чаго робяць марцыпан, згулялі ў “Бойку з Мышыным каралём” і станцавалі пад “Вальс кветак”, а таксама паспрабавалі калоць арэшкі з дапамогай шчаўкунчыка. Гучалі найбольш выразныя часткі музыкі да балета: “Марш”, “Кітайскі танец”, “Танец феі Дражэ”, “”Вальс кветак”.

поделиться в: