Усёй сям’ёй чытаем Шамякіна

23.01.2026

Усёй сям’ёй чытаем Шамякіна
У рамках літаратурнай пятніцы, прысвечанай 105-гадоваму юбілею народнага пісьменніка І.Шамякіна для наведвальнікаў дзіцяча-юнацкага сектара Бярэзінскай раённай бібліятэкі была наладжана акцыя “Усёй сям’ёй чытаем Шамякіна”. Сярод актыўных яе ўдзельнікаў жыхарка Беразіно Саскавец Кацярына Алегаўна з сынамі. Для хатняга прачытання матуля выбрала аповесць “Слаўся, Марыя”, прысвечаную жонцы Шамякіна, а для сумеснага чытання з сынамі – зборнік твораў для дзяцей “Промні маленства”. Чытацкаму выбару паспрыяла выстава твораў пісьменніка з інфармацыйна-рэкламнымі закладкамі ў кожным творы.

поделиться в: