Пятніца з кнігамі Шамякіна

23.01.2026

Пятніца з кнігамі Шамякіна
105-гадоваму юбілею народнага пісьменніка І.Шамякіна Ушанская сельская бібліятэка адсалютавала цыклам рэкламна-інфармацыйных форм. Кніжная выстава “Славутыя творы Шамякіна” прадставіла раманы і аповесці таленавітага літаратара з рознапланавым адлюстраваннем жыцця вёскі, беларускай інтэлігенцыі, жанчын-працаўніц, ваеннага ліхалецця, чарнобыльскіх падзей. Асаблівая ўвага была нададзена аповесці “Гандлярка і паэт” да 50-годдзя выдання. Дарослым быў прадстаўлены літаратурны агляд “Чалавек вялікай душы”, школьнікам – літаратурная інфарміна “Завочнае знаёмства з пісьменнікам”. Усім наведвальнікам была дарэчы інфарм-трыбуна цікавых фактаў “Малавядомае пра вядомага”. Удзельнікамі сэлфібука “Мая любімая кніга Шамякіна” сталі школьнікі і дарослыя наведвальнікі ўстановы, далучаныя да ўдзелу ў літаратурнай юбілейнай шамякінскай пятніцы. Вучаніца 11 класа Ушанскай школы Пянкрат Ульяна з гонарам назвала любімымі творамі юбіляра раман “Сэрца на далоні” і аповесць “Гандлярка і паэт”. Работнікі Ушанскага СДК аддаюць перавагу раману “Палеская мадонна” і аповесці “Непаўторная вясна”. Апроч таго, шамякінская літаратурная пятніца ў бібліятэцы стала рэкламай беларускай мовы “Размаўляем і чытаем па-беларуску”

поделиться в: