На арбіце шамякінскай пятніцы
Насычанай атрымалася беларускамоўная літаратурная пятніца, прымеркаваная да 105-годдзя І.Шамякіна ў Паплаўскай сельскай бібліятэцы. Бібліятэкар вітала наведвальнікаў на беларускай мове і заклікала ўключыцца ў шамякінскія чытанні – прачытаць творы народнага пісьменніка. Аўтару 40 аповесцей і 12 раманаў ёсць што прапанаваць чытачам на любы густ і ўзрост. Актыўна ўключыліся ў акцыю-закліч “Сустракаем дзень з кнігай Шамякіна” і ўзялі для хатняга чытання яго творы прыхільнікі беларускай літаратуры А Шашко, Н.Дылейка, А.Мартыненка. жанчыны ахвотна бралі творы пра каханне “Ах, Міхаліна, Міхаліна”, “Непрыгожая”, “Першае спатканне”. У намінацыі “Знакавая кніга аўтара” паплаўскія кнігалюбы вылучылі раман “Злая зорка” у святле сёлетняй даты 40-годдзя аварыі на ЧАЭС. Удзельніца бліц-апытання “Мой Шамякін” Л.Барысенка не прамінула падзяліцца ўраджаннямі аб сваім любімым творы “Сэрца на далоні”. Да 50-годдзя аповесці “Гандлярка і паэт” школьнікам была прадстаўлена літаратурна-рэкламная трыбуна “Кніга-юбіляр пісьменніка-юбіляра” з акцэнтам на актуальнасць гучання тэмы кахання, вартасць якога правярае ваеннае ліхаленне і вернасць патрыятычнаму доўгу. Выхаванцы дзіцячага садка з ахвотаёй пазнаёміліся з сюжэтам апавядання “Хітруння” пра дзяўчынку, якая праявіла кемлівасць, каб паласавацца цукеркамі з ёлкі ў рамках акцыі “Шамякін – дзецям”.
На арбіце шамякінскай пятніцы
23.01.2026
Мы в соцсетях & RSS