Беларускамоўная літаратурная пятніца

23.01.2026

Беларускамоўная літаратурная пятніца-прысвячэнне юбіляру студзеня - беларускаму пісьменніку, удзельніку вайны, настаўніку па адукацыі, лаўрэату шматлікіх літаратурных прэмій І.Шамякіну прайшла ў Бярэзінскай раённай бібліятэкі пад агульным лейтматывам “Каб не мялець душой- будем чытаць Шамякіна!” На абанеменце да ўвагі наведвальнікаў была прадстаўлена кніжная выстава ”Чалавек вялікай душы і таленту” з пашыранай рэкламай “Знакавая кніга юбіляра”, ”Кніга-юбіляр пісьменніка юбіляра”, ”Кніга- манумент памяці”, ”Хранограф трагедыі”, "Кніга гімн-мацярынсву". Інфармацыю аб літаратурнай творчасці народнага пісьменніка дапаўняла інфарміна “8 цікавых фактаў біяграфіі”. Прыхільнікі творчасці Шамякіна дзяліліся сваімі ўраджаннямі аб сваіх любімых кнігах аўтара, ахвотна бралі творы юбіляра для чытання.
Наведвальнікам чытальнай залы быў прадстаўлены інфармдайджаст “Таленавітая дачка таленавітага бацькі”з пашыранай рэкламай плённай літаратуразнаўчай і навуковай дзейнасці доктара філалагічных навук , выкладчыка, дацэнта кафедры беларускай літаратуры Мінскага педагагічнага ўніверсітэта,суаўтара падручнікаў па беларускай літаратуры для школ, ліцэяў, каледжаў і ВНУ Тацця́ны Іва́наўны Шамя́кінай (у замужжы Кудрашова). Былі прадстаўлены найбольш значныя публікацыі Т.Шамякінай у літаратурна - мастацкім і грамадска - палітычным часопісе “Полымя”, цікавыя факты з біяграфіі , літаратуразнаўчай і выкладчыцкай дзейнасці старэйшай дачкі народнага пісьменніка Беларусі І. Шамякіна.

поделиться в: