Пятніца-прысвячэнне Шамякіну

23.01.2026

Пятніца-прысвячэнне Шамякіну
Брадзецкая сельская бібліятэка-клуб далучылася да агульнабібліятэчнай акцыі “Беларускамоўная літаратурная пятніца” у гонар пісьменніка-юбіляра Івана Шамякіна. Для наведвальнікаў установы вялася пашыраная рэклама твораў народнага пісьменніка Беларусі з чытацкім пачынам “Каб не мялець душой – будзем чытаць Шамякіна” з акцэнтам на вясковыя тэмы, Чарнобыльскую трагедыю, падзеі афганскай вайны, перабудову. Рэклама кніг вядомага літаратара была дапоўнена трыбунай цікавай інфармацыі “Малавядомае пра вядомага пісьменніка” з агучваннем фактаў яго біяграфіі і творчасці. Праведзена бліц-апытанне прыхільнікаў беларускай літаратуры “Мой любімы твор Шамякіна”. Кнігалюб шаноўнага ўзросту У.Л.Антонаў назваў раман “Вазьму твой боль”, сацыяльны работнік Ж.В.Лапцёнак – раман “Сэрца на далоні”, шматдзетная маці І.А.Івашка – раман “Палеская мадонна”. Школьнікам малодшага ўзросту пад рубрыкай “Шамякін – дзецям і пра дзяцей” была прадстаўлена прэм’ера апавядання “Хітруння” з актуальным у навагодне-калядныя святы сюжэтам пра пачастункі з ёлкі і дзіцячыя спакусы. Дзень прайшоў пад дэвізам “Кожнаму наведвальніку – твор Шамякіна”

поделиться в: