«Кожная пятніца – роднае, сваё» у нашай бібліятэцы! 📚✨
Пятніца — гэта дзень не толькі для працы, але і для таго, каб адчуць сваё, роднае!
Работнікі дзіцяча-юнацкага сектара ДУК "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка" правялі інфармацыйную хвілінку для 4-х класаў СШ№2 г. Беразіно. Яны запрашалі падтрымаць цудоўную ініцыятыву: чытайце беларускую літаратуру, размаўляйце па-беларуску і наведвайце бібліятэку. Мы верым, што родная мова і кніга — гэта падмурак культуры.
«Кожная пятніца – роднае, сваё»
23.01.2026
Мы в соцсетях & RSS