«Кожная пятніца - роднае, сваё»

23.01.2026

🌸У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё» і з нагоды 105-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі І.Шамякіна ў Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК «Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка» з наведвальнікамі ўстановы адбылася трыбуна цікавай інфармацыі «Шамякін вядомы і невядомы».
📚Праведзена гутарка аб жыцці і творчасці пісьменніка-юбіляра, зроблена рэклама “Кніга-юбіляр пісьменніка-юбіляра”: “Гандлярка і паэт” (да 50-годдзя выдання).
Да мерапрыемства была таксама падрыхтавана выстава “Каб не мялець душой, будзем чытаць Шамякіна”.

✨На працягу дня можна зрабіць сэлфібук “Мая любімая кніга Шамякіна”.

поделиться в: