Літаратурная пятніца ў гонар Шамякіна

23.01.2026

Літаратурная пятніца ў гонар Шамякіна
Беларускамоўная літаратурная пятніца “Каб не мялець душой, будзем чытаць Шамякіна” да 105-годдзя народнага пісьменніка была адзначана ў Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб правядзеннем літаратурнай гадзінай “Зірні на веску праз творы І.Шамякіна” з удзелам мясцовай інтэлігенцыі. Паказальна, што аўтар 12 раманаў надае вялікую ролю адлюстраванню жыцця вяскоўцаў. Наведвальнікі ўстановы культуры аграгарадка ўзгадалі не толькі шырокавядомыя аповесці пісьменніка з цыкла “Трывожнае шчасце”, у якіх вядзецца сказ пра вясковых інтэлігентаў у перадваенны, ваенны і пасляваенны часы аднараджэння краіны, але і іншыя творы, у якіх падаюцца праблемы і боль жыхароў глыбінкі не толькі у мірны савецкі час (“Ах Міхаліна, Міхаліна…”), але і падчас развала СССР і пачатку незалежнасці нашай рэспублікі (“Драма”, “Палеская мадонна”). Пісьменнікам створаны прыцягальныя жаночыя вобразы: фельчаркі Сашы Траянавай-Шапятовіч, вясковай настаўніцы Міхаліны Казіміраўны, пapтыйнaга кipaўнiка Aлы Улaдзicлaвaўны Haлiцкaй, шматдзетнай маці, даяркі Надзеі Русак. Цікавым паведамленнем для ўдзельнікаў беларускамоўнай літаратурнай пятніцы стаў факт, што вобраз Сашы Траянавай у некаторым сэнсе аўтабіяграфічны: прататыпам для яго стала жонка Шамякіна – Марыя Філатаўна Кротава, з якой ён у згодзе і ладзе пражыў 58 год. Навучэнцам мясцовай школы была прадстаўлена інфарміна "10 цікавых фактаў пісьменніка-юбіляра". На працягу ўсяго пятнічнага дня ў бібліятэцы доўжылася акцыя “Кожнаму наведвальніку – кнігу Шамякіна!”

поделиться в: